Куратарскія экскурсіі ў Музеі-дачы Васіля Быкава

Філіял "Музей-дача Васіля Быкава" запрашае ўсіх жадаючых на зборныя экскурсіі па лецішчу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якія правядзе куратар музея Ірына Расціславаўна Князева.

Вас чакаюць:

  • цікавая, змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае пра тое, што калісьці тут кіпела жыццё, напоўненае любоўю і радасцю;
  • інтэлектуальныя размовы па тэме творчасці Васіля Быкава;
  • памятныя падарункі кожнаму наведвальніку.

Час: 10 і 24 жніўня 2025 года, 14:00.

Кошт: 10р. з наведвальніка.Папярэдні запіс па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65.

Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

100